У Беластоку прэзентавалі лідараў кааліцыі левых у польскі Сойм



Спіс „лявіцы” ўзначальвае прадстаўнік „Вясны” Робэрта Бедроня Пётр Крутуль, на другім месцы сябра СЛД Пётр Кушнерук і на трэцім месцы прадстаўніца партыі „Разам” Катажына Росіньска.

Поўны спіс, які аб’яднае 28 кандыдатаў у Сойм, абяцаюць прадставіць да канца тыдня.

Гаворыць Пётр Кушнерук ад СЛД:

– Думаю, што зараз рэчаіснасць такая, што вынік аб’яднанай „лявіцы”, плюс партыі «Разам», плюс змены грамадскай прыхільнасці да левых сілаў, дадуць вынік такі, што атрымаем у час выбараў больш дзесяці адсоткаў галасоў.

Як заяўляюць прадстаўнікі левыx, у выбарах у Сенат падтрымаюць кандыдатаў грамадзянскай кааліцыі. У бліжэйшую суботу ў Варшаве пройдзе з’езд левых, дзе і будуць канчаткова зацверджаныя спісы кандыдатаў, а таксама адбудзецца прэзентацыя выбарчай праграмы левых.

Выбары ў польскі Сойм і Сенат пройдуць 11 кастрычніка 2019 года.

Лукаш Сцепанюк, Беларускае Радыё Рацыя