У Беластоку пройдуць Дні крэсовай культуры
1-га сакавіка ў Беластоку пачнуцца Дні крэсовай культуры. Мерапрыемства ўжо 21 раз ладзіць Таварыства сяброў Гародні і Вільні супольна з Фондам на карысць дзяцей Гарадзеншчыны.
Фестываль адкрые канцэрт „Крэсовае сэрца – Крэсовая душа” у Падляшскай оперы і філармоніі з удзелам калектываў з Менска і Вільні.
Кажа суарганізатар дзён, старшыня Фонду на карысць дзяцей Гарадзеншчыны Рафал Церняк:
– Прыязджаюць зоркі: хор з Беларусі, з Менску „Голас душы”. 20-гадовая традыцыя супольнага спеву, выезды ў многія краіны Еўропы, але ў Беластоку на дна Днях крэсовай культуры будуць упершыню. З Літвы, з Вільні польскі гурт песні і танца „Wileńszczyzna”, які быў у нас 20 гадоў таму на першых „Дні крэсовай культуры”.
Дні крэсовай культуры пачнуцца на плошчы перад драматычным тэатрам у Беластоку 29-га лютага, дзе пройдзе кірмаш „Казюкі”. Мерапрыемствы будуць доўжыцца да 19-га сакавіка.
Медыйным патронам мерыпрыемства з’яўляецца Беларускае Радыё Рацыя.
Беларускае Радыё Рацыя