У Беластоку пройдуць Дні сучаснага мастацтва



Мастакі з усяго  свету прымуць ўдзел ў  беластоцкіх Днях сучаснага мастацтва, якія пачынаюцца 18 траўня.  31-ы фестываль багаты шэрагам тэатральных, музычных ды танцавальных імпрэзаў. У Беласток прыедуць артысты з Беларусі, Вялікабрытанніі ды Францыі.

Свой спектакль пакажа таксама Яўген Карняг і яго Korniag Theater, кажа арганізатарка мерапрыемства Анна Лушынская з Беластоцкага асяродка культуры:

– Гэты спектакль пра сучаснага чалавека. Пра тое, што ёсць добрага і дрэннага ў сучасных мужчыне і жанчыне.

Спектакль Korniag Theatre у нядзелю 22 траўня. 20 траўня сваім акцёрскім і танцавальным вопытам Яўгн Карняг падзеліцца з удзельнікамі майстар-класаў. Квіткі на ўсе мерапрыемствы можна набыць у касе Беластоцкага асяродка культуры.

Больш інфармацыі можна знайсці на сайце фестывалю dsw.bialystok.pl.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота facebook.com