У Беластоку адбылася акцыя салідарнасці з Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам



У Беластоку адбываецца акцыя салідарнасці з Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам.

фота Ладзіка Майніча

У Беластоку сёння, 6 верасня, пройдзе акцыя салідарнасці з Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам.

Яна пачнецца а 18-й гадзіне вечару насупраць консульства Рэспублікі Беларусь, што па вуліцы Электрычная, 9.

Запрашае суарганізатар Дзяніс Бондараў:

– Запрашаю ўсіх неабыякавых прыйсці на акцыю салідарнасці з Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам. Пачатак а 18-й гадзіне. Акцыя адбудзецца па адрасе вул. Электрычная, 9, каля беларускага консульства ў Беластоку. Гэтая акцыя ўзгодненая. Мы падавалі запыт у адпаведныя ўстановы і атрымалі згоду на яе правядзенне.

Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку прысудзілі 11 і 10 гадоў пазбаўлення волі адпаведна. Іх прызналі вінаватымі ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК), стварэнні экстрэмісцкага фармавання і кіраванні ім (ч. 1 арт. 361-1 КК), а таксама ў закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч. 3 арт. 361 КК). 

Беларускае Радыё Рацыя