У Беластоку пройдзе акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам
16-га студзеня, у дзень пачатку суда над журналістам і актывістам Саюза палякаў на Беларусі Анджэем Пачобутам, у Беластоку, на вуліцы Вольнай Беларусі 9, адбудзецца акцыя салідарнасці з палітзняволеным (Генконсульства Рэспублікі Беларусь). Пачатак а 18.00.

16 студзеня ў абласным судзе Гародні пачнецца суд над актывістам польскай меншасці ў Беларусі і журналістам Анджэем Пачобутам. Ён знаходзіцца пад вартай з 25 сакавіка 2021 года. Журналіст і дзеяч СПБ абвінавачваецца ў „распальванні варожасці” і „рэабілітацыі нацызму”, а таксама ў закліках да санкцый. У кастрычніку 2022 года Пачобута ўнеслі ў „спіс тэрарыстаў”. Яму прапаноўвалі папрасіць Лукашэнку пра памілаванне, але ён адмовіўся. Зараз ён знаходзіцца пад вартай у Гародні. Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Арганізатары акцыі: Саюз палякаў Беларусі і Падляшскі аддзел таварыства „Wspolnota Polska”.
