У Беластоку пройдзе акцыя з нагоды Дня Волі
У Беластоку 25 сакавіка а 17-й гадзіне на рынку Касцюшкі пройдзе акцыя, прымеркаваная да Дня Волі. Мерапрыемства адбудзецца ля помніка Пілсудскаму.
Воля – тое, чаго мы, беларусы, усім сэрцам прагнем, тое, аб чым марым, тое, за што змагаемся, тое, што абавязкова здабудзем! У найважнейшы для вольных беларусаў Дзень, беларуская
грамада Падляшша хоча выказаць сваю падтрымку і салідарнасць з Украінай, якая змагаецца з расейскай агрэсіяй.
Сёлетняе святкаванне Дня Волі — 104-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі — пройдзе пад лозунгам «За вашу і нашу свабоду».
Прыходзьце, будзем разам у гэты дзень! Будзьма беларусамі!
Беларускае Радыё Рацыя