У Беластоку пройдзе другая сустрэча з серыі лекцыяў-дыскусіяў “Свае пра СваЁ”
Гістарычны клуб Beer&History запрашае на другую сустрэчу з серыі лекцыяў-дыскусіяў “Свае пра СваЁ” (пра гісторыю, традыцыю і сучаснасць беларусаў Падляшша).
Размова будзе весціся пра мову рэгіёну – гаворкі Падляшша (генезіс, гучанне, асаблівасці). Прысутныя паспрабуюць разабрацца, што гэта за мова, ці ёсць яна дыялектам беларускай, а галоўнае – ці мае будучыню?
Тым, хто не зможа прысутнічаць на сустрэчы, прапануюць анлайн-опцыю. Будзе зробленая трансляцыя на ютубе, якую можна будзе паглядзець падчас самой сустрэчы з любой кропкі свету.
Запіс першай сустрэчы тут.
Фармат: лекцыя-дыскусія
Дзе: MediaPortBelarus (Sienkiewicza 44, Białystok)
Калі: 9 траўня
Час: 18.30
Уваход вольны!
Цыкл дыскусій-лекцый для беларусаў у Беластоку адбываецца дзякуючы датацыі Міністэрства Унутраных спраў і Адміністрацыі Польшчы.