Фестываль UP TO DATE у Беластоку: два дні канцэртаў, больш за 50 музыкаў
Два дні канцэртаў, чатыры сцэны і больш за 50 музыкаў. Ужо ў наступныя выходныя пачынаецца адзін з самых вялікіх і арыгінальных рэп-тэхна фестываляў у Польшчы – UP TO DATE. На чатырох сцэнах на гарадскім стадыёне ў Беластоку зайграюць зоркі рэпу, электроннай музыкі і эмбіента з усяго свету.
Некаторых музыкаў арганізатары і слухачы чакалі некалькі гадоў, кажа дырэктар фестывалю Енджэй Дондзіло.
– Craig Goldy – легенда жанру джангл, асноўная постаць гэтага музычнага кірунку. Ці Lorn, які прыедзе з ЗША, і якога чакалі мы некалькі гадоў.
UP TO DATE Festival пройдзе з 7 па 9 верасня на гарадскім стадыёне, у Падляшскай оперы і ў Aula Magna Палаца Браніцкіх. Выступяць між іншым Noon, „Сыны”, Goldy, „Сліпмат” ды іншыя. Сёлета таксама бясплатны ўваход на фестываль для меламанаў, якім больш за 50 гадоў.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток