У Беластоку пройдзе фестываль Żubroffka 2018
Фільмы, прэзентацыі, выставы, аўтарскія сустрэчы і майстар-класы – усё гэта будзе падчас Міжнароднага фестывалю кароткаметражнага кіно Żubroffka, які адбудзецца 5-9 снежня.
Гэта ўжо трынаццаты па ліку фестываль, на які было пададзена больш за дзве тысячы заявак, кажа Ян Выспяньскі з Беластоцкага асяродка культуры:
– Было выбрана 109 найцікавейшых фільмаў. Мы таксама падрыхтавалі шмат спецыяльных блокаў, будзе больш за 250 кароткаметражных фільмаў, якія можна будзе паглядзець напрацягу ўсяго фестывалю. Żubroffka пройдзе ў дзесяці месцах на тэрыторыі ўсяго рэгіёна.
Арганізатарам фестывалю з’яўляецца Беластоцкі асяродак культуры і дыскусійны кінаклуб. Галоўныя падзеі фестывалю пройдуць у кінатэатры Forum і клубе Fama.
Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя
