У Беластоку пройдзе гульня „Што? Дзе? Калі?”
8-га лютага а 18:30 у беларускім хабе „Новая Зямля” (ul. Kardynała Stefana Wyszyńskiego 6A) у Беластоку пройдзе першы турнір інтэлектуальнай гульні „Што? Дзе? Калі?”.

Будуць пытанні ў фармаце гульні „Што? Дзе? Калі?” ды невялікая гульня напрыканцы сустрэчы.
Склад каманды – максімум 6 чалавек (мінімум не абмежаваны).
Для таго, каб зарэгістраваць каманду, трэба запоўніць форму.
Той, хто не мае каманды – таксама можа прыйсці без папярэдняй рэгістрацыі.
Удзел у мерапрыемстве дармовы.
Беларускае Радыё Рацыя
