У Беластоку пройдзе ІІ Марш роўнасці 



ІІ Марш роўнасці пройдзе вуліцамі Беластоку ў бліжэйшую суботу. Арганізатары чакаюць, што ў ім прыме ўдзел некалькі сотняў чалавек не толькі з Падляшскага рэгіёну. „Ідэя сёлетняга маршу ў Беластоку – гарантаваць бяспеку людзям з рознай сэксуальнай арыентаванасцю”, – кажа Якуб Пжыбыш з „Вясёлкавага Беластока„.

ІІ Марш роўнасці ў Беластоку стартуе ўжо ў бліжэйшую суботу ў 14 гадзінаў на Рынку Касцюшкі. З прычынаў бяспекі арганізатары пакуль не раскрываюць падрабязнасці маршруту. 

Нагадаем, што першы Марш роўнасці прайшоў праз Беласток 2 гады таму. Крайне правыя групоўкі атакавалі тады ўдзельнікаў маршу, шмат хто з удзельнікаў атрымаў  траўмы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: poranny.pl