У Беластоку пройдзе кірмаш Святога Яна



Кірмаш Святога Яна – у цэнтры Беластоку каля Ратушы. Кірмаш традыцыйны і спакушае пахамі хатняй каўбасы, сыроў і хлеба.

Шмат разнастайных вырабаў прапануюць народныя майстры, ёсць пляц забаваў для дзяцей і слодычы. Кірмаш распачаўся ў сераду і працягнецца да 4 ліпеня з 10-ай да 17-ай гадзіны. З увагі на эпідэмічныя абмежаванні сёлета не праводзяцца дадатковыя паказы і майстар-класы.

Традыцыя беластоцкага “свентаяньскага” кірмашу сягае ў 1749 год. Тады Ян Клеменс Браніцкі – вялікі гетман каронны – атрымаў ад караля Аўгуста ІІІ прывілей на яго арганізацыю. І хоць Браніцкі хацеў надаць кірмашу агульнапольскі характар, але з час кірмаш наадварот стаў лакальным і прыцягвае гасцей у тым ліку з Літвы і Беларусі. Пачынаючы з 1993 года яго арганізуе Падляшскі музей у Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя