У Беластоку пройдзе конкурс дэкламатараў „Крэсы”
Конкурс дэкламатараў імя Адама Міцкевіча „Крэсы” пройдзе ў Беластоку з 4 па 9 снежня. Сёлета ўдзельнікамі стануць дэкламатары з Беларусі, Украіны, Літвы, Малдовы, Чэхіі, Румыніі, Казахстану і Грузіі.

Пра гісторыю конкурсу распавяла прэзідэнт Падляшскай філіі Таварыства „Wspólnota Polska” Ганна Кетліньска:
– „Крэсы” з’яўляюцца найстарэйшым паланійным конкурсам. Мы вельмі цешымся, што конкурс дзейнічае бесперапынна. З’яўляюцца новыя ўдзельнікі, але „Крэсы” працягваюцца. Хаця былі складаныя сітуацыі, калі „Крэсы” не атрымалі фінансавання, напрыклад на 30-годдзе „Крэсаў”. Пасля таго, як сітуацыя атрымала розгалас за мяжой, „Крэсы” знайшлі фінансаванне і правесці конкурс у складанай пандэмічнай сітуацыі.

Сёлета ўдзел у „Крэсах” возьмуць двое беларусаў. Нягледзячы на складанасці з адборам канкурсантаў у Беларусі, жадаючых шмат.
Беларускае Радыё Рацыя
