У Беластоку пройдзе марш „Межы чалавечнасці”
Марш „Межы чалавечнасці” пройдзе ў Беластоку ў чацвер 30 верасня.
„Заклікаем польскі ўрад гуманна і згодна з міжнародным заканадаўствам прымаць людзей, якія перасякаюць польска-беларускую мяжу. Дапусціць у зону надзвычайнага становішча польскі „Чырвоны крыж” ды іншыя арганізацыі адказныя за гуманітарную дапамогу. А таксама медычныя службы і журналістаў”, – пішуць арганізатары акцыі.
Марш пачнецца ад Рынку Касцюшкі і пройдзе да Беларускага генеральнага консульства Беларусі, каб выказаць пратэст супраць акцыі беларускіх службаў, якія „выпіхаюць” уцекачоў на польскі бок мяжы. Без магчымасці вяртання.
„На нашых вачах адбываецца гуманітарнае бедства”, – пішуць арганізатары.
