У Беластоку пройдзе марш прымеркаваны да гадавіны беларускіх пратэстаў
Год таму, 26 чэрвеня 2020, беларусы Беластока зладзілі марш пратэсту, каб выказаць нязгоду з несправядлівасцю, хлуснёй і затрыманнямі кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах у Беларусі.
Марш пачнецца 25-га чэрвеня а 18:00 гадзіне і пройдзе па вуліцах Беластока. Каля Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь адбудзецца сімвалічная акцыя.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе не абыякавыя да лёсу Беларусі.
Паводле прэс-рэлізу
