У Беластоку пройдзе Марш Салідарнасці
16 гадоў таму
У нядзелю 6-га жніўня беларуская дыяспара Беластока запрашае прыняць удзел у маршы салідарнасці з нагоды трэцяй гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
Марш пачнецца а 16-тай гадзіне на Рынку Касцюшкі, каля помніка маршалку Пілсудскаму. Пасля ўсе пройдзем вуліцамі Беластока да консульства Беларусі.
Дзень 9 жніўня 2020 года падзяліў жыццё беларусаў на перад і пасля. Так, як раней, ужо не можа быць і не будзе. Немагчыма забыцца на гвалт, забойствы, катаванні, рэпрэсіі, тысячы палітвязняў, але таксама немагчыма забыцца на мацнейшы народны ўздым, дваровыя канцэрты, узаемадапамогу і салідарнасць.