У Беластоку пройдзе «Падляшская актава культур»



Каля 600 выступоўцаў, 28 калектываў і 23 мясцовасці. Праз тыдзень стартуе Х Міжнародны фестываль «Падляшская актава культур». Жывыя танцы і фальклорная музыкаусё гэта можна будзе пабачыць і пачуць у час інаўгурацыі фестывлю ў Беластоку. На сцэне выступяць калектывы з Літвы, Грузіі, Расеі і Беларусі. Канцэрт у Беластоку пачне беларускі калектыў «Белыя Росы» з Гародні. Кажа дырэктар фестывалю Анджэй Дырдал.

З Беларусі прыязджае цудоўны калектыў «Белыя Росы» (Гародня). Ён прыязджаў да нас ужо 2 разы. А найлепшыя калектывы з Беларусі, якія бралі ўдзел у нашым фестывалі цягам гэтых 10 гадоў, мы запрашаем зноў. Будзе «Гасцінец» – вакальна-інструментальна-танцавальны калектыў, вельмі прыязны шырокаму колу гледачоў.

Фестываль наведае каля 20 мясцовасцей на Падляшшы, між іншым – Белавежу, Гайнаўку, Бельск Падляшскі, Заблудаў, Нараўку ды Гарадок. Выступяць фальклорныя групы з 11 краінаў, такіх як Расея, Літва, Украіна, Польшча, Балгарыя, Ізраіль ды Беларусь. Інаўгурацыя – 26 ліпеня на Рынку Касцюшкі ў Беластоку.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота: Wojciech Oksztol