У Беластоку пройдзе паўмарафон
14-га траўня ўдзельнікі паўмарафону ў Беластоку прабягуць маршрут даўжынёй у 21 кіламетр.
Бягун і журналіст Руслан Кулевіч, які ўжо ў трэці раз выйдзе на дыстанцыю, распавёў, чаму беларускім спартсменам вельмі важна падтрымка суайчыннікаў:
– Кожны год у Беластоку праходзіць паўмарафон, з’язджаецца шмат людзей з розных куткоў Польшчы і блізкага замежжа, шмат удзельнікаў з Беларусі. Я прапанаваў беларускай дыяспары выходзіць са сцягамі і плакатамі. Гэта дасць нам моцы на дыстанцыі. Жадаю ўсім поспеху і сустрэнемся на дыстанцыі.
Мерапрыемства пачнецца а 10-й раніцы. Падтрымаць удзельнікаў можна будзе на розных кропках маршруту, асноўным месцам збору беларусаў стане вуліца Легіянова, каля бару Beer4U.
Беларускае Радыё Рацыя