У Беластоку пройдзе Пелетон памяці
Дырэктар Музея памяці Сібіры Войцех Слешыньскі анансаваў правядзенне пелетону памяці, які адбудзецца ў Беластоку 26 жніўня.
Мерапрыемства зладжана з мэтай ушанавання памяці ахвяраў савецкай і нямецкай акупацыіі, якая пасля падпісання пакта Молатава-Рыбентропа ўсталявалася на тэрыторыі Польшчы:
– Беласток апошні буйны горад, які ў сучасных межах польскай дзяржавы, якое ў 1939-1941 апынуўся ў савецкай акупацыйнай зоне. Шэсць гадоў таму мы прынялі рашэнне такім актыўным, спартовым чынам папулярызаваць гісторыю, а таксама расказваць пра гістарычныя падзеі. Ёсць некалькі месц, дзе мы будзем расказваць пра нашых герояў, пра асобаў, якія адыгралі надзвычай важнае значэнне ў міжваенны перыяд, а пазней пакутвалі падчас акупацыі.
Пелетон памяці стартуе з плочшы каля Драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі а 17 гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя