У Беластоку пройдзе традыцыйны фестываль Podkoffa-2017
У пятніцу ў Беластоку пачынаецца фестываль музыкі і чыгуначнай тэхнікі Podkoffa-2017. На юбілейным дзясятым фестывалі выступяць Sztywny Pal Azji, Raz Dwa Trzy i як штогод – гаспадар мерапрыемства “Чэрэмшына”.
З раніцы пачнецца фэст, на якім прэзентуюць чыгуначнае абсталяванне, і пройдзе паказ ратавальных службаў, кажа арганізатар мерапрыемства Барбара Кузуб-Самасюк з Таварыства аматараў народнай культуры ў Чаромсе:
– Можна будзе пабачыць ратавальныя машыны, праехаць на дрызіне, паглядзець, як працуе паліцыя, як дрэсіруюць службовых сабак. Таксама будзе шмат конкурсаў.
Чыгуначны фэст пачынаецца ў пятніцу а 10-й гадзіне на тэрыторыі дэпо па вуліцы Вятраковай. Канцэрты зорак фестываля Podkoffa-2017 cтартуюць а 18-й. Паўгадзіны пазней адбудзецца адкрыццё выставы Тамаша Пабкробка і Тамаша Гжэся “Святыя куты Падляшша”.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток