У Беластоку – пустыя вуліцы



Жыхары сталіцы Падляшша сур’ёзна падышлі да абвешчанага ўрадам Польшчы стану эпідэміялагічнай пагрозы. Дзяржаўныя ўстановы зачыненыя для наведнікаў, па магчымасці людзі пераведзеныя на дыстанцыйную працу.

Цікавы выпадак апісвае газета “Кур’ер паранны”. Занепакоеныя жыхары Бельскага павета пазвалі ў паліцыю, паведаміўшы, што ў іх вёску вярнуліся трое маладых палякаў з Нідэрландаў, хадзілі па вёсцы і выклікалі паніку сярод мясцовых жыхароў. Пасля гэтага сігналу, участковы паліцыянт пагаварыў з маладымі людзьмі, якія вярнуліся ў краіну яшчэ да закрыцця межаў, а таму не падлягаюць абавязковаму каранціну. Аднак ім нагадалі пра так званы “здаровы сэнс” папрасілі “пасядзець” дома.

Беларускае Радыё Рацыя