У Беластоку адбылася акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам (абноўлена)



На плошчы каля помніка Ежы Папялушку ў Беластоку адбылася акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам. Журналіст і дзяяч быў арыштаваны 25 сакавіка 2021 года і знаходзіцца за кратамі ўжо 31 месяц. Кажуць удзельнікі акцыі, якія прайшла пад праліўным дажджом:

Мы павінны выходзіць пакуль нашыя людзі сядзяць там і адбываюць такія вялікія тэрміны за нішто.

Беларусь блізкая нашаму сэрцу, таму так моцна баліць. Цяжка быць палякам у Беларусі, шанаваць польскую культуру, польскую літаратуру, польскую мову.

– Дождж ідзе тут, але гэта нішто ў параўнанні з тым, што людзі адчуваюць там. Нават калі нікога не будзе тут, я буду выходзіць усё роўна адзін.

На акцыю салідарнасці трэці год мы збіраемся тут, не зважаючы на надвор’е, на поры году, на дождж, на снег, на мароз. І будзем збірацца далей. Нагадваць пра Анджэя Пачобута, Дзяніса Івашына, Юлію Юргілевіч, Паўла Мажэйку, Мікалая Статкевіча.

Яны там за кратамі ведаюць, што мы тут збіраемся.

Гэта значыць, што нам не ўсё роўна тое, што робіцца зараз на Беларусі, пра бяспраўе, і тое, што людзі пакутуюць.

На акцыі прысутнічалі як прадстаўнікі беларускай дыяспары, так і палякі – жыхары горада. Агулам было каля 20 чалавек. Рэгулярныя акцыі ў знак салідарнасці з палітявязнямі ў Беларусі будуць працягвацца ў Беластоку і надалей.

Цалкам матэрыял:

***

З увагі на праліўны дождж акцыя завершана. Але прысутныя падкрэсліваюць, што важна не працягласць, але рэгулярнасць нагадвання ўсяму свету і рэжыму Лукашэнкі пра палітзняволеных і Анджэя Пачобута. У любое надвор’е важна выходзіць, бо на волі і дождж у радасць, а палітзняволеныя ў Беларусі знаходзяцца незаконна ў самых жорсткіх умовах, як закладнікі рэжыму.

На акцыі прысутнічалі як прадстаўнікі беларускай дыяспары, так і палякі – жыхары горада. Агулам было каля 20 чалавек.

На плошчы каля помніка Ежы Папялушку ў Беластоку распачалася акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам.

8 лютага 2023 года журналіст і актывіст Саюза палякаў Беларусі быў асуджаны лукашэнкаўскім судом на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «распальванне варожасці» і «рэабілітацыю нацызму», а таксама « з заклікам да ўвядзення санкцый». Пачобут быў арыштаваны 25 сакавіка 2021 года і знаходзіцца за кратамі ўжо 31 месяц.

Слова бяруць прадстаўнікі  Саюз палякаў Беларусі і Падляшскага аддзелу Таварыства «Wspólnota Polska».

Беларускае Радыё Рацыя