У Беластоку распачаўся Еastern Fashion Week



У першы дзень свае калекцыі паказалі праектанткі з Беластоку, Лодзі і Львову. Сёння, 14 верасня, а 18 гадзіне калекцыя «Princess & Dragons» Алены Годзіс з Адэсы першы раз будзе на подыуме. Пасля яна паедзе на Odessa fasion week і далей па свеце.

Кажа Алена Годзіс:

– Мне цяпер так падабаецца рабіць усе гэтыя калекцыі з гістарычнымі элементамі, каб людзям паказаць, што іх значна больш яднае, чым раз’ядноўвае. Што ў нас агульная старажытная культура, агульныя карані. На самой справе планета Зямля яна вельмі маленькая. Трэба любіць кожнаму сваю малую радзіму, свой горад, але пры гэтым мы ўсе – жыхары планеты Зямля, якая не такая і вялікая, яна маленькая. І трэба сябраваць, каб мы выжылі, і цаніць культуру, якая ў нас ёсць агульная.

Паказы ў межах Еastern Fashion Week у Беластоку распачынаюцца ў суботу. А праектантак з Беларусі пабачым у нядзелю.

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: poranny.pl