У Беластоку распачаўся сёмы фестываль «Напрамак Усход» (абноўлена)
У Беластоку распачаўся сёмы фестываль «Напрамак Усход».
Першым тут паказалі спектакль беларускага рэжысёра Юрыя Дзівакова «Насця» паводле твора расейскага пісьменніка Уладзіміра Сарокіна, які Дзівакоў стварыў у Teatry Powszechnego ў Варшаве. З прывітальным словам на адкрыцці выступілі дырэктар Беластоцкага тэатра імя Аляксандра Венгеркі Пётр Паўторак, які арганізуе фестываль, і вядучая тэатральных спатканняў, беластоцкая журналістка Дарота Сакалоўская:
– Сёмы раз запрашае нас тэатральны фестываль «Напрамак Усход». Сёння мы там, дзе дзеецца штосьці важнае. Запрашаем на нашу сцэну таксама тэатральныя калектывы з-за ўсходняй граніцы. І паказваем гэты свет – які такі блізкі і такі прыгожы.
Пётр Паўтарак, дырэктар Беластоцкага тэатра: – Вельмі задаволены, што вы разам з намі. Сёмы раз фестываль не адбыўся б без падтрымкі спонсараў, сярод якіх Міністэрства культуры, а таксама ўрады маршалкоўскі і падляшскага ваяводства. Хацеў бы ім сардэчна падзякаваць.
Фестываль «Напрамак Усход» – ператвараецца ў традыцыйную тэатральную падзею, ён прахадзіць ужо сёмы раз. Наперадзе яшчэ 7 спектакляў з розных краін: Польша ды Украіны, Літва, Арменія. Беларусь прадстаўляюць незалежныя калектывы, якія пасля падзеў 2020 года рэлакаваліся ў Польшчу.
***
У Беластоку паказалі варшаўскі спектакль беларускага рэжысёры, які выклікаў супярэчлівыя ацэнкі крытыкаў і гледачоў. Так пачаўся тэатральны фестываль «Напрамак Усход 2023». У Беластоку пабачылі спектакль «Насця» паводле расейскага пісьменніка Уладзіміра Сарокіна, які на сцэне варшаўскага teatru Pawszechego рэалізаваў беларускі рэжысёр Юры Дзівакоў. Спектакль раскрывае тэму гвалту. А яна блізкая і для беларусаў, якія перажылі 2020 год.
Кажа акцёр Мікола Стонька, які сам быў вымушаны пакінуць Беларусь, а цяпер іграе у тэатры не на радзіме.
– Дагэтуль яшчэ перажываем гэты гвалт, які мы атрымалі ў 20-ым годзе. Дагэтуль нас даганяе, і яшчэ шмат будзем перажываць, будзем ўспамінаць гэта. Шмат хто з нас яшчэ не гатовы перажыць некаторыя моманты, якія адбыліся ў 20-ым годзе. Дакладна цяпер пачынаем усведамляць, што адбылося, што з людзьмі, як былі зламаныя жыцці шматлікіх людзей, тых людзей, якія на жаль яшчэ сядзяць у турмах Беларусі. У якім стане яны выйдуць і што з імі будзе?
У метафарычным творы кожны знойдзе сваю тэму, кажуць творцы спектаклю «Насця», які сёлета адкрыў «Напрамак Усход». У рамках фестывалю, пакажуць яшчэ два беларускія праекты, якія незалежныя творчыя групы рэалізуюць у Польшчы. З афіцыйнай Беларусі – гасцей сёлета на фестывалі ў Беластоку няма.
Беларускае Радыё Рацыя