У Беластоку раздадуць дармовыя SIM-карткі



У Беластоку раздадуць некалькі тысяч бясплатных SIM-картак. Акцыя накіравана на замежных наведнікаў гандлёвых цэнтраў.

SIM

Кожны замежны пакупнік, які 8 і 9 красавіка наведае гандлёвы цэнтр, атрымае SIM-карты польскага аператара. На рахунку будзе 5 злотых і магчымасць бясплатнага карыстання інтэрнэтам. Кажа арганізатар акцыі Караль Мышкоўскі:

– Хочам на працягу двух дзён раздаць некалькі тысяч дармовых SIM-картак. Асобы, якія прыедуць у турыстычных мэтах, за пакупкамі, змогуць кантактаваць паміж сабой ці калі спатрэбіцца з абанентамі на тэрыторыі Польшчы на вельмі добрых умовах.

Арганізатарам акцыі з’яўляецца выдавец бясплатнага часопіса „Покупки и отдых”, які распаўсюджваецца на памежных пераходах.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя