У Беластоку рыхтуюцца да 100-годдзя незалежнасці
У лістападзе 2018 палякі адзначаць сотую гадавіну здабыцця незалежнасці. Штомесяц у Беластоку будуць арганізоўвацца мерапрыемствы звязаныя з круглай гадавінай. Вечарыны спеваў патрыятычных песняў, канцэрты, выставы, гістарычныя гульні ды шмат іншага.
Таксама запланавана стварэнне адмысловага мурала ды „Сквераў стагоддзя”, дзе жыхары самі будуць садзіць дрэвы, кажа прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі:
– Будзем рэкламаваць гэтыя мерапрыемствы: канцэрты, пасадка дрэў. Таксама ў нас ёсць некалькі стогадовых асобваў, калі ў нас атрымаецца, то паспрабуем у іх даведацца, як яны запомнілі першыя гады свабоды.
На будынку ўправы горада з’явіўся банер з афіцыйным лагатыпам беластоцкіх святкаванняў Дня незалежнасці. На ім выява Юзэфа Пілсудскага змешчана на фоне ратушы.
11 лютага ў Музеі войска адкрыецца выстава прысвечаная польскім легіёнам.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя