У Беластоку рыхтуюцца да Koncerty przed hejnałem



Класіка і эстрада, салісты, дуэты, ансамблі – і ўсё гэта ў Беластоку пры ратушы. Чарговы выступ у межах праекту Koncerty przed hejnałem адбудзецца ў гэтую нядзелю а 11.15 і скончыцца звонам на Ратушы роўна апоўдні.

Сярод іншых выступяць Малгажата Траяноўская – салістка сапран і Роберт Марат – фартэпіяна.

Кажа Малгажата Траяноўская:

– Кoncerty przed hejnałem нарадзіліся з ініцыятывы Лідзіі і Тадэвуша Траяноўскіх, вядомых беластоцкіх музыкаў і прапагандыстаў музычнай культуры на Падляшшы. Музыкі ніколі не бывае дастаткова. Ініцыятыва мае на мэту прапанаваць меламанам яшчэ адну магчымасць, дзе яны маглі б цешыцца мастацтвам. Маем надзею, што ў будучым здолеем пашырыць гэтую ініцыятыву – магчыма хтосьці з-за мяжы захацеў бы паўдзельнічаць у канцэртах і запрэзентаваць сваю творчасць.

Інфармацыю наконт канцэртаў przed hejnałem а таксама іншых культурных ініцыятыў можна знайсці на старонцы www.trojanowscy.pl

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Васіля Кроквы