У Беластоку шукалі бомбу (абноўлена)
Эвакуацыя супрацоўнікаў цэнтра імя Людвіка Заменгофа ў Беластоку.
У паліцыю паступіла паведамленне пра пакінуты невядомай асобай мабільны тэлефон, з якога тырчалі правады – паведаміў нашаму радыё прадстаўнік прэс-службы ваяводскай камендатуры паліцыі, падкамісар Каміль Сорка:
– З паведамлення, якое мы атрымалі, вынікае, што на падваконніку будынку цэнтра ляжыць тэлефон з якога выступаюць нейкія правады. У сувязі з гэтым мы на ўсялякі выпадак эвакуявалі 12 асобаў з гэтага цэнтра, закрылі прылягаючую да цжнтра вуліцу, і чакаем прыезда нашага ператэхніка, каб праверыў, што гэта.
Падазроны прадмет – нейтралізаваны, небяспека – ліквідаваная. Паліцыя падводзіць вынікі інцыдэнту ў беластоцкім цэнтры імя Людвіка Заменгофа, адзначае Каміль Сорка:
– Мабільны тэлефон з тырчашчымі правадамі. Спецыялісты будуць ацэньваць было гэта небяспечна ці не. Пагроза была нейтралізавана, а прадмет забраны.
З цэнтра Заменгофа было эвакуявана 12 чалавек, акрамя таго быў часова заблакаваны рух па вуліцы Варшаўскай.
Цэнтр імя Людвіка Заменгофа – гэта культурная пляцоўка, якая падкрэслівае шматкультурнасць Падляшскага рэгіёна і носіць імя аднаго з самых знакамітых беластачанаў.
25-га красавіка гарадская рада пастанавіла спыніць з наступнага года існаванне цэнтра як самастойнай адзінкі і далучыць яго да Беластоцкага асяродка культуры. Такое рашэнне выклікала адмоўную рэакцыю грамадскасці.
[Not a valid template]
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя