У Беластоку снег паралізаваў дарожны рух
Падляшская паліцыя просіць кіроўцаў быць асцярожнымі ў сувязі з вялікай колькасцю снегу на дарогах.
Складаная сітуацыя на дарогах ва ўсім Падляшскім ваяводстве. Раніцай Беласток у некаторых месцах быў паралізаваны.
Некаторыя кіроўцы прастаялі ў заторах па паўтары гадзіны, кажа прэс-сакратар прэзідэнта Беластока Уршуля Мірончук:
– З раніцы мы мелі дачыненне са слізкімі вуліцамі ў некалькіх раёнах горада, але сітуацыя была апанавана. Фірмы, адказныя за прыборку горада, выконваюць сваю працу. Ці гэта рабілася падпаведна з раніцы, мы будзем аналізаваць і назіраць.
У бліжэйшы час у Беластоку таксама прагназуюцца дождж і снег.
Беларускае Радыё Рацыя
