У Беластоку спыняе дзейнасць „шэлтар” для беларусаў



Беластоцкі „шэлтар”, або дом часовага пражывання для беларускіх уцекачоў, ад сёння спыняе сваё існаванне. Як кажуць яго заснавальнікі, „шэлтар” выканаў сваё галоўнае прызначэнне.

Пра гэта ды іншае пачуем у размове з гасцямі Рацыі старшынёй фонду „Беларусь 2020” Марынай Ляшчэўскай ды валанцёркай фонду Юліяй Косцінай:

РР: распавядзіце пра прычыны закрыцця шэлтара.

Марына Ляшчэўская: Гэты праект быў разлічаны на паў гады, у нас было фінансаванне на гэтыя паў гады, так і было запланавана. Мы хацелі паглядзець, ці будзе хваля эмігрантаў, як апынулася нашы прагнозы спраўдзіліся. Цяпер патрэбы такой няма, бо людзі знаходзяць сабе працу, маюць магчымасць зняць жыллё, раз’язджаюцца па іншых гарадах. Студэнты, з якіх мы і пачыналі, яны ўсе ўжо закваліфікаваныя на „зэроўкі” у польскія ўніверсітэты, дзе маюць магчымасць атрымліваць стыпендыю ды жыць у інтэрнатах. Патрэбы такой ужо няма. 

РР: Як лічыце, ён выканаў сваю функцыю?

Марына Ляшчэўская: Азіраючыся на вось гэтыя паў гады, якія мінулі, прыгадваючы гісторыі людзей, якія ў нас пражывалі, азіраючыся на гэтыя мерапрыемствы, якія мы праводзілі, на тое, чаго ўдалося дасягнуць гэтым людзям. Я адчуваю глыбокае задавальненне, у нашым „шэлтары” пражывала больш за 35-40 чалавек. Практычна з усімі мы трымаем сувязь, жыццё ў іх наладжваецца, многія ўжо атрымалі неабходныя дакументы для таго, каб далей тут спакойна пражываць. Канешне мы збіраемся далей займацца сацыялізацыяй.

РР: Як змянялася плынь людзей?

Юлія Косціна: Я заўважаю, што ад сітуацыі, калі людзі сапраўды бягуць з дня на дзень вельмі раптоўна і гвалтоўна, не маючы нічога, забіраючы з сабой дзяцей, ці студэнты, якія маюць адзін заплечнік, яна змянілася на больш прадуманую. Яны прыязджаюць ужо ў меншым шоку. Вядома, гэта стрэс і шок ёсць, але ўсё больш-менш запланавана. Яны ўжо крыху і іншым стане, больш спакойным, разважлівым. Ужо не той шок, які быў у людзей. Гэта не тыя людзі, якіх мы бачылі на каранціне ў гатэлі Jard, да якіх прыязджалі, дзе яны адбывалі каранцін.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя