У Беластоку стартавала більбордная акцыя „#Праваслаўны не рускі”



У Беластоку стартавала більбордная акцыя „#Праваслаўны не рускі”.

На більбордах змешчаны выявы твараў людзей праваслаўнага веравызнання з надпісамі, напрыклад такімі, «Я не поп я праваслаўны ксёндз», «Наша сям’я жыве тут ад пакаленняў. Мы праваслаўныя. Мы палякі» – такі надпіс зьмяшчае більборд з выявай ініцыятара акцыі старшыні фонду Гагія Маріна – Патрыка Панасюка. Ён так патлумачыў мэты акцыі:

– Нават мае расвеснікі чулі пра тое, што праваслаўныя ў Польшчы – гэта рускія. Слова «рускі» у польскай мове атаясамляецца як жыхар Расеі. І для маіх праваслаўных равеснікаў была гэта абраза. І калі хацелі нас абразіць, то казалі, што мы рускія. А на нашых білбордах надпісы датычаць нашых родных, ад імя якіх мы кажам.

Пятнаццаць більбордаў цягам бліжэйшых двух тыдняў будуць размешчаны ў розных месцах Беластока. На більбордах змешчаны выявы твараў тых праваслаўных, для якіх слова «рускі» звучыць абразліва. Сярод твараў акцыі „#Праваслаўны не рускі” і Бартош Сакалоўскі, удзельнік нацыяналістычных маршаў, між іншым тых, якія ідуць пад лозунгам «Буры наш Герой».

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя