У Беластоку стартавала выбарчая кампанія



Выбары ў мясцовае самакіраванне ў Польшчы пройдуць у сярэдзіне лістапада, тым не менш выбарчая кампанія ўжо стартавала. У Беластоку на пасаду прэзідэнта ізноў балатуецца Тадэвуш Трускаляскі.

Truskolaski

На гэты раз цяперашні кіраўнік горада стварае свой выбарчы спіс ў гарадскую раду, а да супрацы запрашае таксама прадстаўнікоў меншасцяў, якія пражываюць у Беластоку:

–   Чалавек любога веравызнання і нацыянальнасці можа дзейнічаць на карысць свайго горада, сваёй малой Айчыны, дзе ён жыве. І гэта самае важнае. Атаясамленне сябе з Беластокам і дзейнасць на яго карысць – гэта пропуск да таго, каб быць тут.

Акрамя Тадэвуша Трускаляскага, за пасаду прэзідэнта Беластока пазмагаюцца Ян Дабжынскі з партыі “Закон і справядлівасць”, Кшыштаф Біль-Ярузэльскі і Роберт Жылінскі – старшыня Сувальскай спецыяльнай эканамічнай зоны.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток