У Беластоку стартаваў фестываль “ Усход культуры – іншае вымярэнне”



Беларускія спектаклі, фотавыстава і электронная музыка. У Беластоку праходзіць фестываль «Wschód Kultury – Inny Wymiar». У ім выступаюць мастакі з краін Усходняга партнёрства, сярод іх Беларусы. 2 верасня са спектаклям «Гамлет» выступіць Магілёўскі абласны лялечны тэатр. Пачатак ў 19:00 ў Беластоцкім лялечным тэатры.

31 жніўня прэм’ера спектакля “Pozór” у выкананні беларускага тэатра з Падялшша “Чрэво”, кажа арганізатар фестывалю Марыюш Бецюк з Беластоцкага асяродка культуры.

— Гэта будзе манадрама, сюжэт якой базуецца на жыцці расейскай паэтэсы Юліі Жадоўскай. Гэта не будзе манадрама пра гэтую персону, але пра праблемы, з якімі яна змагалася. Яна была калекай,але нягледзячы на гэта была паэткай, старалася нешта рабіць. Менавіта праблемы цялеснасці будуць найважнейшым пунктам.

Тэатр «Чрэво» пакажа сваю навейшую манадраму «Позоры» у 17 гадзін ва Універсітэцкім цэнтры культуры па вуліцы Цёлкоўскага, 1Н. Фестываль «Wschód Kultury – Inny Wymiar» працягваецца да 2 верасня. Сярод беларускіх прапаноў чакае нас яшчэ вернісаж фотавыставы “Свае гісторыі” Марыны Бацюковай у суботу ў 16:00 ў Цэнтры імя Людвіка Заменгофа. 2 верасня са спектаклям «Гамлет» выступіць Магілёўскі абласны лялечны тэатр. Пачатак ў 19 ў Беластоцкім лялечным тэатры.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток