У Беластоку стартаваў курс мовы эсперанта



Кожны ахвотны мае магчымасць бясплатна вывучыць мову створаную беластачанінам Людвікам Заменгофам.

dsc05493

У цэнтры мясцовага таварыства эсперантыстаў прайшла першая арганізацыйная сустрэча. Ахвотных было больш за тры дзясяткі.

Як адзначыла вядучая моўны курс Івона Залеўская, цешыць, што якраз Беласток пачаў дацэньваць мову эсперанта:

– Эсперанта нішавая мова ў Польшчы, я маю такое ўражанне, што чым бліжэй да Беластока, тым яна менш вядомая і абыякавая. У Афрыцы шмат асобаў, якія вучаць эсперанта, у Азіі, у Японіі, вельмі вялікая група эсперантыстаў у Бразіліі – у свеце шмат асобаў, якія гавораць на гэтай мове.

Удзельнікі курсаў змогуць праверыць свае веды ўжо ў траўні, кажа старшыня Беластоцкага таварыства эсперантыстаў Пшэмыслаў Вежбоўскі:

– Мы пачынаем у студзені, заняткі завершацца ў траўні. У траўні ў Беластоку будзе Кангрэс эсперантыстаў Польшчы. Мы падумалі, што ёсць людзі, якія хацелі б вывучыць гэтую мову і паспрабаваць паразмаўляць з эсперантыстамі на мове эсперанта, а кангрэс гэта добрая магчымасць.  

Чарговая сустрэча з  мовай эсперанта адбудзецца 25 студзеня ў цэнтры Беластоцкага таварыства эсперантыстаў.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя