У Беластоку стартаваў тату-фэст



Гэта першая такая імпрэза ў сталіцы Падляшша. Каля 50 мастакоў з усёй Еўропы прыехала ў Беласток на Міжнародны фэст татуіроўкі “Tatoo Week”. Удзельнікі паглядзелі, як выконваюцца розныя татуіроўкі, а больш смелыя маглі іх таксама зрабіць. Мерапрыемства адбылося ў беластоцкіх “Сподках”, дзе паўсюль было чуваць гудзенне машынак для татуіроўкі.

– Мне заўсёды падабаліся жанчыны, у якіх цалкам рукі ў татуіроўках. Я падумала, што ў сталым узросце я ўся буду ў татуіроўках.

– Мой татуіроўшчык – выдатны мастак. Перадусім я хацела быць яго жывым палатном. І хацела б цалкам пакрыць сваё цела творамі гэтых выдатных людзей.

– У Санкт-Пецярбургу мы трапілі на цудоўны камеральны фэст, дзе было няшмат татуіроўшчыкаў, але вельмі добрых. І мы падумалі, што можна было б зрабіць такое і ў Беластоку.

– Я з 9 класа пачаў рабіць татуіроўкі. Канешне, тады гэта быў іншы ўзровень. Але сёння я тут.

– Татуіроўшчыкі з Усходу масама едуць на Захад, дзе ўмовы працы лепшыя. І, насамрэч, сярод іх мноства таленавітых татуіроўшчыкаў.

У беластоцкім фэсце “Tatoo Week” удзельнічалі госці з Украіны, Беларусі, Расеі, Фінляндыі ды Вялікабрытаніі. На працягу двух дзён імпрэзу наведала каля 2000 чалавек.

[Not a valid template]Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара