У Беластоку стартуе новы інтэграцыйны праект



Ужо 3 чэрвеня ад 18.00 да 20.00 у парку на Антанюку ў Беластоку, пры вуліцы Wierzbowa, побач з дзіцячай пляцоўкай, фундацыя «Польза» пачынае праект “Ćwiczymy na podwórku“. Амаль кожны дзень у розных парках горада – зумба, анімацыя для дзяцей і мініпікнік. Кажа адна з заснавальнікаў фундацыі, старшыня Дар’я Шыдлоўская:

Чаму менавіта зумба? Бо гэта не проста танец, але і фітнес, і настрой, і ўсмешка, і ўсе могуць браць удзел. Ёсць як лёгкія рухі для дзяцей, так і больш складаныя. Можна лёгка падабраць пад групу. Гэта модны і вясёлы танец, які дапамагае прывесці сябе ў форму, а таксама добра правесці час.

Калі хтосьці з дзетак не захоча ўдзельнічаць у танцы, для іх прадугледжана анімацыйная праграма. Арганізатары мерапрыемстваў звяртаюцца з просьбай далучыцца да ініцыятывы валанцёраў. Пасля гадзіны танца і актыўных забаў запланаваны пікнік, на якім эмігранты з Беларусі, Украіны і Расеі змогуць пазнаёміцца бліжэй, а таксама больш інтэгравацца ў польскае асяроддзе. Усе падрабязнасці ў фэйсбуку на старонках фундацыі і naszbiałystok, а таксама на www.polza.pl.

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота: wspolczesna.pl