У Беластоку ствараюць фатаграфічны атлас эпідэміі
Беластоцкі Асяродак Культуры запрашае супольна ствараць фатаграфічны атлас эпідэміі.
Як адзначаюць арганізатары дзеі, для многіх з нас чарговыя дні могуць выглядаць манатоннымі, але штодня ў нашым атачэнні і ў нас саміх адбываюцца змены, якія праз нейкі час стануць не заўважнымі. “Нас цікавілі і працягваюць цікавіць гэтыя змены, а таму некалькі тыдняў таму з’явіўся фатаграфічны атлас эпідэміі, адкрыты для ўсіх, якія хочуць падзяліцца фрагментамі свету, якія мы назіраем у час вялікай ізаляцыі”, – адзначаецца ў паведамленні.
Атлас мае стаць супольным перажываннем эпідэміі ў Беластоку, у Польшчы, у свеце. Фотаздымкі з кароткімі каментарамі або без іх, прэзентуюцца на Фэйсбуку Беластоцкага асяродка культуры, а ў далейшым пабачаць свет у выглядзе выставы ў галерэі гэтага асяродка.
Беларускае Радыё Рацыя