У Беластоку ствараюць Музей Памяці Сібіры
Да 2019 года ў Беластоку ўзнікне Музей Памяці Сібіры – установа, якая будзе дакументаваць і ўвекавечваць лёсы грамадзянаў Польшчы ў Расейскай імперыі і Савецкім Саюзе.
А ўжо ў пачатку 2016 года музей адкрые сваю часовую сядзібу ў цэнтры горада. Тут узнікне сталая выстава, прысвечаная дэпартацыям, архіў успамінаў і фотаздымкаў, кажа дырэктар Музея войска ў Беластоку Роберт Садоўскі:
– Хочам стварыць месца, дзе мы змаглі б збіраць, захоўваць і паказваць экспанаты таго часу, рабіць там разнастайныя выставы.
Часовая сядзіба музея ўзнікне па вуліцы Сенкевіча, 26. Адначасова Музей войска заахвочвае прыносіць рэчы з часоў выгнання ў Сібір. Здымкі, фільмы ці дакументы будуць выкарыстаныя ў сталых выставах Музея Памяці Сібіру.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота miasta.gazeta.pl