У Беластоку створана новая грамадзянская ініцыятыва



У сталіцы Падляшша створана новая грамадзянская ініцыятыва „Кохам Бялысток” (Kocham Białystok). Камітэт узнік з мэтай удзельнічаць у самаўрадавых выбарах.

Галоўныя ідэі прадстаўляе прэс-сакратар Каміль Гопанюк:

– Нізкія мясцовыя падаткі, стварэнне хуткаснай чыгункі ў Беластоку, ліквідацыя муніцыпальнай паліцыі, стварэнне 24-гадзіннай медычнай інфалініі, ліквідацыя беластоцкай зоны платнага паркавання, стварэнне рэкрэацыйных зон, свабодных ад забарон, і стварэнне турыстычнага вузла ў Беластоку.  

Ініцыятыва “Кохам Бялысток” мае намер дзейнічаць і пасля выбараў. Тварам выбарчай кампаніі  будзе кандыдат на пасаду прэзідэнта Беластоку  Марцін Савіцкі:

– Cпадзяюся, што мы станем вельмі шырокім асяроддзем, якое аб’яднаецца вакол адной мэты, бо мы любім Беласток.

Камітэт “Кохам Бялысток” мае падтрымку ліберальнага асяроддзя, некаторых каталіцкіх сілаў. Дзеячы думаюць таксама прыцягнуць праваслаўных жыхароў Беластока.

Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота poranny.pl