У Беластоку тэстуюць электрааўтобус
Гарадская транспартная кампанія ў Беластоку пачынае тэст новага аўтобуса. З сённяшняга дня на вуліцах Беластока можна пабачыць электрычны аўтобус Solaris Urbino.
Машына польскай кампаніі створана ў 2014 годзе і прыехала ў Беласток з Латвіі. Электрычны аўтобус бясшумны і экалагічны. Пасля адной зарадкі акумулятара ён можа праехаць 150 кіламетраў, кажа віцэ-прэзідэнт Беластока Роберт Юзвяк:
– Гэта трэці электрычны аўтобус, які мы тэстуем у Беластоку. Мы рыхтуемся да вялікай закупкі, якая адбудзецца цягам бліжэйшых двух-трох гадоў.
Новы электрычны аўтобус каштуе 2,4 мільёна злотых. Новы аўтобус будзе абслугоўваў лінію №6.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтара