У Беластоку ў клубе Beer&History гаварылі пра гісторыю прапаганды



У Беластоку ў нефармальным гістарычным клубе Beer&History адбылася чарговая лекцыя. Гэтым разам гаворка ішла пра гісторыю прапаганды.

Пра тое, як і калі ўзнікла паняцце прапаганды, калі яна праявілася на беларускіх землях, як уздзейнічала на людзей расказваў і паказваў на канкрэтных прыкладах гарадзенскі гісторык Алесь Кіркевіч.

Прапаганда, як феномен, нашмат старэйшая самога тэрміну. Заўжды, калі ёсць ідэалогія, калі чалавека трэба да нечага ласкава прымусіць, запрасіць да чагосьці, ты выкарыстоўваеш нейкія інфармацыйныя інструменты. Росквіт прапаганды, гэта безумоўна, ХХ стагоддзе, першая сусветная вайна, гэта час, калі прапаганда выявіла сябе на поўніцу – і ў песнях, і ў плакатах, і ў паштоўках. То бок шмат розных формаў. І гэта час, менавіта пасля якога само слова «прапаганда» набыло негатыўную канатацыю. Стала зразумела, што гэта тая інфармацыя, якая матывуе людзей забіваць іншых людзей.

Наступная лекцыя ў беластоцкім гістарычным клубе Beer&History адбудзецца ў бліжэйшую сераду. Дзе музыка Кацярына Ваданосава пакажа, раскажа, а таксама зайграе на розных традыцыйных беларускіх музычных інструментах.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя