У Беластоку ў супрацоўніцтве з Фондам “Акно на Усход” паўстане беларуская школа
Арганізаваць беларускую школу – такая ідэя паўстала ў Беластоку. Як кажа адна з ініцыятараў – прафесар, доктар хабілітаваны навук, каардынатар ініцыятывы Беларуская Акадэмія Святлана Куль-Сяльверстава, ідэя паўстала ў супрацоўніцтве з Фондам “Акно на Усход”.
„Ідэя такая: стварыць у Беластоку прыватную беларускую школу. Суботнюю ці нядзельную я не ведаю, але мы гэта вырашым. Я хачу і прапаную, каб гэта было зроблена пад эгідай Беларускай Акадэміі, таму што ў нас ужо і платформа ёсць, праграму мы зробім. Гісторыя для дзетак, мова, беларуская літаратура, паглядзім”.
Святлана Куль-Сяльверстава кажа, што ў школе плануецца рабіць акцэнт на ведах, у тым ліку па гісторыі Беларусі для дзяцей. Калі ўсё атрымаецца і будзе запатрабаванне, то такая школа можа паўстаць яшчэ ў гэтым годзе.
Беларускае Радыё Рацыя