У Беластоку ўгодкі Слуцкага збройнага чыну
25 і 26 лістапада беларусы Беластока адзначаюць Дзень герояў – гадавіну Слуцкага збройнага чыну і ладзяць шэраг імпрэз.

У Беларускім хабе „Новая Зямля” пайшла адмысловая сустрэча пра падзеі на Случчыне і гістарычны квіз з прызамі. Кажа вядоўца сустрэчы, папулярызатар гісторыі Алесь Кіркевіч:
– Слуцкі збройны чын – гэта ўсё ж такі падзея, якую трэба шанаваць, але падзея катастрафічная, што ў вайсковым сэнсе, што ў палітычным. З плюсаў – гэта адзіная збройная акцыя БНР, якая мела месца. Яны змагаліся не толькі за свой павет, але і незалежную Беларусь, як краіну. Было фатальна, што гэты прэцыдэнт быў адзіны і чыста палітычна, матэрыяльна, вайскова Найвышэйшая Рада БНР ніякага ўплыву там не мела і ніякім чынам не дапамагла. Адзінае 300 ці 400 вінтовак Слуцкія паўстанцы мелі ад палякаў.

Таксама ў Беластоку пад патранажам беластоцкай філіі арганізацыі „РУХ” і „Беларускай грэнадэрскай харугвы” пройдзе гульня ў страйкбол да гадавіны Слуцкага збройнага чыну.


Беларускае Радыё Рацыя
