У Беластоку ўкраінец забіў украінца нібыта праз спрэчку «чый Крым»
У Беластоку ўкраінец забіў украінца нібыта праз спрэчку аб прыналежнасці Крыма. Гэта адбылося ў доме на вул. Кандуктарскай. Там пражывала група замежнікаў з-за ўсходняй мяжы, у тым ліку пара беларусаў, якія прыехалі ў Польшчу на працу ў будаўнічую кампанію.
У забітага выяўленая нажавыя раненні. Падазраваны сваёй віны не прызнаў. Яму пагражае пакаранне ад 8 да 25 гадоў пазбаўлення волі і нават пажыццёвае зняволенне.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, перад нападам ён паспрачаўся з суайчыннікам наконт прыналежнасці да Крыма.
Беларускае Радыё Рацыя