У Беластоку ўручылі стыпендыі дзеячам культуры
Пісьменнікі, акторы, мастакі, графікі, журналісты – 23 дзеячы культуры з Падляшша, сярод якіх ёсць і прадстаўнікі беларускай меншасці, атрымалі гадавую і паўгадавую стыпендыі на рэалізацыю сваіх сёлетніх праектаў: публікацыі, выставы, фільмы, канцэрты. У панядзелак, 14 лютага ў беластоцкіх „Сподках” іх уручыў маршалак Артур Касіцкі.

Уся аказаная падтрымка сёлета склала 206 тысяч злотых.
Падляшскае ваяводства дапамагае дзеячам культуры і мастацтва. Стыпендыі прызначаюцца ў галіне мастацкай творчасці, папулярызацыі культуры і аховы помнікаў. У 2022 годзе памер штогадовай падтрымкі складае 1о тысяч злотых, а паўгадавой – 7 тысяч злотых. Нададзена 6 паўгадавых і 16 гадавых стыпендый атрымалі 17 чалавек (адну атрымалі два пераможцы).
Паводле wrotapodlasia.pl
