У Беластоку ўшанавалі памяць ахвяр Катыньскага злачынства



13 красавіка – Дзень памяці ахвяр Катыньскага злачынства. 

Ён адзначаецца ў дзень, калі ў 1943 годзе немцамі была апублікавана інфармацыя пра адкрыццё масавых пахаванняў афіцэраў Войска Польскага, забітых НКУС у 1940 годзе ў СССР.

У панядзелак раніцай 13-га красавіка маршалак Артур Касіцкі ўшанаваў у Беластоку на Катыньскім пляцы памяць ахвяр генацыду польскай эліты.

wrotapodlasia.pl