У Беластоку ўшанавалі памяць вязняў гета



wjazzny16-га жніўня 1943 года, калі немцы планавалі канчатковае знішчэнне Беластоцкага гета, тут выбухнула паўстанне. Яго ўдзельнікі планавалі прабіцца праз ахову і схавацца ў Кнышынскай пушчы, але пацярпелі паразу. Сёння на ўрачыстасці прыйшлі як прадстаўнікі мясцовай габрэйскай супольнасці, так і госці з Ізраілю, многія – выхадцы з Беластоку, а таксама неабыякавыя беластачане.

Спачатку адбылося ўскладанне вянкоў да Помніка вялікай сінагогі на вуліцы Сураскай, а пазней – да Помніка Герояў Гета на пляцы імя Мардэхая Танэнбаўма.

Кажа старшыня Фонду грамадзянскай адукацыі Польшча-Ізраіль Люсі Лісоўская:

– Кожная гадавіна для нас вельмі важная, бо мы ўспамінаем тых, хто змагаўся за сваю годнасць.  Яны загінулі, а хто выжыў, трапіў у Трэблінку.

Ян Адамовіч:

– Прыйшоў сюды, каб выказаць сваю салідарнасць з габрэйскім народам. Хачу ўшанаваць тых, каго знішчылі толькі за тое, што яны жылі.

Абодва кіраўнікі паўстання ў Беластоцкім гета – Мардэхай Танэнбаўм і Даніэль Машковіч здзейснілі самагубствы, астатніх ўдзельнікаў – каля 300 чалавек – забілі або адправілі ў канцлагеры. Мяркуецца, што агулам праз гета ў Беластоку прайшло 60 тысяч чалавек.

[Not a valid template]

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара