У Беластоку ўшануюць памяць ахвяраў лукашэнкаўскага рэжыму
12-га лістапада мінае два гады з таго дня, калі быў забіты Раман Бандарэнка.

12 лістапада а 17:00 беларуская дыяспара Беластока запрашае на акцыю памяці ахвяраў лукашэнкаўскага рэжыму.
Акцыя адбудзецца па адрасе: вул. Вольнай Беларусі, 9 (ul. Wolnej Białorusi, 9). Арганізатары заклікаюць прыносіць знічы і кветкі да вулічнага мемарыялу.
