У Беластоку ўшануюць памяць Людвіка Заменгофа
Перад помнікам Людвіка Заменгофа ў Беластоку ўсклалі кветкі. Пачаліся мерапрыемствы прымеркаваныя да 100-й гадавіны з дня смерці стваральніка мовы эсперанта.
На працягу пяці дзён у горадзе адбудуцца сустрэчы, канцэрт ды выстава прысвечаныя славутаму беластачаніну, кажа cтаршыня Таварыства эсперантыстаў у Беластоку Пшэмыслаў Вежбоўскі:
– 14-га красавіка гадавіна смерці Людвіка Заменгофа, які з’яўляецца стваральнікам міжнароднай мовы эсперанта, таму мы сустракаемся каля помніка. ЮНЭСКА абвясціла 2017 годам Людвіка Заменгофа, бо ён памёр сто гадоў таму.
У Цэнтры Людвіка Заменгофа адкрылася выстава паштовак і марак звязаных з мовай эсперанта. Мерапрыемствы завершацца 17-га красавіка сустрэчай перад ратушай.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
