У Беластоку з’явіцца помнік Дануты Седзікувны „Інкі”



Праект, створаны майстэрняй “Форма” з Кракава, перамог у конкурсе на канцэпцыю помніка Дануты Седзікувны „Інкі” ў Беластоку. Стварэнне помніка санітаркі 5-й Віленскай брыгады Арміі Краёвай было адной з перамогшых прапановаў у рамках Грамадскага бюджэта на 2016 год. Праект помніка прадстаўляе “Інку” ў жаўнерскай форме.

0x0

Яна стаіць ля цаглянай сцяны, што мае нагадаць пра тое, што санітарка была расстраляная польскімі камуністычнымі ўладамі. Паводле віцэ-прэзідэнта горада Беластока Рафала Рудніцкага, з’яўленне помніка годна завершыць год “Інкі” ў горадзе.

– Гэты помнік упрыгожыць Беласток і будзе нагадваць будучым пакаленням пра гераічную санітарку.

Помнік з’явіцца да канца 2017 года ў парку Плянты па вуліцы Марыі Складоўскай. Пераможца конкурса майстэрня “Форма” атрымае ўзнагароду ў памеры 10 тысяч злотых і магчымасць супрацоўніцтва ў стварэнні помніка.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток